Палітзняволенай Вользе Маёравай перакваліфікавалі частку крымінальнага артыкулу....

Палітзняволенай Вользе Маёравай перакваліфікавалі частку крымінальнага артыкулу....
БЕЛСАТ TV
Палітзняволенай Вользе Маёравай перакваліфікавалі частку крымінальнага артыкулу. Цяпер ёй пагражае да 25 гадоў зняволення ці пажыццёвы тэрмін У лісце да сына Вольга напісала, што чакае прысуд па 3 частцы артыкула 289 Крымінальнага кодэксу (тэрарызм). Раней яе абвінавачвалі па 2 частцы, якая прадугледжвала больш мяккае пакаранне. «Наконт прысуду я моцна не праймаюся. З маім ціскам не прынцыпова – 3 гады ці 20. Але пры існуючай традыцыі даваць мінімум пры невінаватасці, канечне, мяркую 8 гадоў. Далей рабіць прагнозы сэнсу няма. Хаця ёсць шмат дзіўных рэчаў. Таму будзем чакаць, што пакажа жыццё», – напісала Вольга 25 снежня. Нагадаем, грамадскую актывістку затрымалі 4 студзеня 2021 года ў сваім доме ў вёсцы Нача Крупскага раёну па «справе Мікалая Аўтуховіча». У доме быў праведзены ператрус, у выніку якога супрацоўнікі КДБ забралі з дому тэхніку. Крыніца: Новы Час
Эта статья была автоматически добавлена из сообщества БЕЛСАТ TV